Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Каким главным качеством должен обладать хороший педагог учреждения дошкольного образования?
Всего 19 человек

Навіны

Паважаны бацькі і госці сайта! Ад шчырага сэрца жадаем усім мамам моцнага здароўя, шчасця, радасці, сямейнага дабрабыту, павагі і кахання ад родных і блізкіх! Са святам паважаныя матулі!

С Днём матери спешим поздравить Вас!
И пожелать здоровья, мира, света!
Пусть не коснётся грусть прекрасных глаз,
Пусть счастьем будет Ваша жизнь согрета!
А в доме будут пусть всегда цветы –
От мужа, внуков и детей любимых.
И сбудутся заветные мечты.
Прекрасны будьте и неповторимы!

Мэта акцыі: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правіл пажарнай бяспекі ў жылых памяшканнях і пабудовах, населеных пунктах і тэрыторыях, давесці да ведама насельніцтва инфармацыю аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанню паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадка, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюць грамадзяне ў стане алкаголнага ап'янення.
Асноўная задача акцыі: папярэдзіць і растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі. Давесці да ведама насельніцтва інфармацыю аб стане пажарнай бяспекі.

11 кастрычніка адбыўся бацькоўскі сход і міні-канцэрт прысвечаны "Дню маці!". Дзеці парадавалі бацькоў міні-выступленнем, павіншавалі матуль і бабуль падарункамі, якія зробілі сваімі рукамі. Таксама была праведзена акцыя "Павіншуй сваю маму!", была арганізавана выстава з прыродных вырабаў:"Фарбы восені". Вялікі дзякуй паважаныя бацькі, за дапамогу пры арганізацыі выставы.
На бацькаўскім сходзе былі вырашаны арганізацыйныя пытанні, праведзена кансультацыя для бацькоў "Мы разам за бяспечнае дзяцінства!".

Дзеці разам з выхавацелямі адправіліся ў чароўнае "Падарожжа з асеннімі лісточкамі", дзе іх чакалі шэраг незвычайных падзей і заданняў. Дзеці з захапленнем прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве.

Дзеці разам з бацькамі і выхавальнікамі падрыхтавалі работы для выставы сумеснай творчасці "Фарбы восені". На выставе можна ўбачыць гусяніцу з яблыкаў, машыну з кабачка і пасажырамі ў выглядзе бурака і морквы і шмат іншых незвычайных работ, якія дазволілі ўбачыць палёт фантазіі і крэатыўнасць аўтараў. Сама выстава будзе адлюстравана на фотаздымках ў альбоме "Фарбы восені", а таксама ў музычным зале. Вялікі дзякуй усім удзельнікам выставы за сумесную творчасць.

Пусть поздравления сегодня
Как благодарность прозвучат.
И будет жизнь прекрасной, долгой,
Лучистый и весёлый взгляд.
Пускай обходят беды и ненастья,
Здоровье не подводит никогда,
Пусть уважают, ценят Вас родные,
Душа пусть будет вечно молода!

Постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28 августа 2018 №621 установлен размер платы за пользование учебными пособиями дошкольниками в 2019/2020 учебном году.

Напярэдадні новага 2019/2020 навучальнага года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 25.08.2019 па 05.09.2019 года, а таксама ў мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў "Увага-дзеці!". У рамках акцыі, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з бацькамі і выхаванцамі па выкананню правіл дарожнага руху. Выхавацелямі дашкольнай адукацыі з выхаванцамі арганізаваны дыдактычныя і рухомыя гульні, накіраваныя на замацаванне ведаў па правілах дарожнага руху.

З 1 па 10 верасня 2019 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучання паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказання першай медыцынскай дапамогі праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі".

В 2019 году День белорусской письменности пройдет в городе Слоним Гродненской области. Об этом сообщили в пресс-службе правительства.
Письменность Республики Беларусь имеет многовековые корни. С целью показа ее исторической значимости, нерушимости слова, народа и печати в стране был учрежден национальный праздник.

10 ліпеня ў нашай установе адукацыі адбыўся Дзень беларускай мовы. На працыягу дня дзеці разам з выхавальнікамі і Бульбяшыкам, падарожнічалі па краіне Беларусь, чыталі і разглядвалі беларускія кнігі і часопісы, гулялі ў беларускія гульні, малявалі герояў беларускіх казак. Штодзённа нашы дзеці размаўляюць на беларускай мове, ведаюць казкі і вершы на беларускай мове, назвы прадметаў, гульні, у многіх сем'ях нашых выхаванцаў беларуская мова гучыць штодзённа. Бацькам было прапанавана далучыцца да святкавання Дня беларускай мовы і прадоўжыць размаўляць на беларускай мове на працягу дня.

3 ліпеня ў аграгарадку Вярэйкі адбыўся мітынг прысвечаны Дню Незалежнасці і 75 гадавіне вызвалення Гродзенскай вобласці і Беларусі. Нашы выхаванцы разам з бацькамі і работнікамі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Многія наведалі асноўнае месца святкавання ў раёне на плошчы ў г.Ваўкавыску. Дзеці разам з бацькамі далучыліся да гісторыі нашай краіны, усклалі кветкі да помнікаў героям, якія абаранялі наш край, адчулі важнасць гэтай падзеі. Напярэдадні святкавання, выхавльнікі нашай установы ў даступнай форме паведамілі дзецям значнасць гэтай падзеі.
Паважаныя аднасяльчане і госці нашага аграгарадка! Ад шчырыга сэрца віншуем Вас са святам! Мірнага неба і чыстых крыніц, эдароўя Вам і вашым блізкім! Ганарыцеся сваёю Радзімай, праслаўляйце яе!
Вечная памяць і слава героям, якія адстаялі наш край!

Паважаныя бацькі! Дзеці - наша асноўнае багацце! Жадаем Вам лета без бед і праблем. Заклікаем да неабходнасці клапаціцца пра здароўезберажэнне дзяцей. Гэта памятка Вам ў дапамогу.

З чэрвеня па жнівень праводзіцца штогадовая акцыя "Канікуля без дыму і агню" з мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячай свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей. Ва ўстанове адукацыі арганізуецца работа з падрастаючым пакаленнем па бяспецы жыццядзенасці.

Стартуе новая акцыя "З клопатам пра бяспеку малой Радзімы" праводзіцца два разы ў год з чэрвеня па ліпень і з верасня па кастрычнік, у сельскіх населеных пунктах і гарадах з мэтай папярэджання пажараў па прычыне неасцярожнага звароту з агнём і гібелі асоб пенсіённага і сталага ўзросту.

З 25 мая па 5 чэрвеня 2019 года праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага-дзеці!"
У гэты перыяд вадзіцелям неабходна праяўляць асаблівую пільнасць да дзяцей-пешаходаў; быць гатовым спыніцца для пропуску пешаходаў на пешаходным пераходзе; выбіраць мінімальную хуткасць руху паблізу навучальных устаноў і месцаў масавага збору дзяцей; рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар.

Паважаныя бацькі, бабулі, дзядулі, сябры і ўсе, усе, усе!

Запрашаем гасцей на свята маленькіх выпускнікоў, тут чакае Вас цікавая забаўляльная праграма. Прыходзьце, калі ласка, сардэчна запрашаем!

Выпускны ранішнік адбудзецца 23 мая ў 12.30.

Падзея заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.
Дзяржаўная сімволіка нашай краіны мае сваю гісторыю, каранямі сыходзіць у глыб стагоддзяў, выказвае сапраўды народныя традыцыі, адпавядае сучаснаму і перспектыўнаму развіццю Беларусі. Віншуем са святам! Мірнага неба, здароўя і светлых сонечных дзён у жыцці!

9 мая - адбыўся мітынг прысвечаны Дню Перамогі з удзелам выхаванцаў і работнікаў дзіцячага цэнтра. Дзеці сумесна з дарослымі ўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў воінам пераможцам, прынялі ўдзел у мітынгу, расказалі вершы да Дня Перамогі.